logo01

logo01

ШАНТЫР Фабіян Гіляравіч

(04.02.1887, Слуцк – 29.05.1920) – беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, пісьменнік, публіцыст. Працаваў адвакатам, муляром, настаўнікам. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1905 – 1907 гадах зняволены ў Слуцкую турму. З 1914 г. у арміі. Удзельнічаў у рабоце клуба “Беларуская хатка” ў Мінску. Лідэр левага крыла Беларускай сялянскай грамады. Выступаў з лекцыямі, друкаваўся ў газеце “Наша ніва” (з1909). У 1919 г. камісар па нацыянальных правах Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі. У лютым 1919 г. зняволены ў мінскую турму з членамі урада ССРБ Я.Дылам, У.Фальскім. Арыштаваны 17 красавіка 1920 г. асобным аддзелам 16-ай арміі і 26 красавіка прыгавораны да ВМП. Расстраляны 29 мая 1920 г. у г. Навазыбкаў (Расія). Рэабілітаваны Пракуратурай Рэспублікі Беларусь 23 сакавіка 1992 г.

 

Сямён Пятровіч Герус (1925 – 1998, Мінск).

“Партрэт Фабіяна Шантыра”. 1993.

Папера, сангіна. 61х46 см.

Hosted by uCoz