logo01

logo01

ДУШЭЎСКІ (Дуж-Душэўскі) Клаўдзій Сцяпанавіч

[27.03 (паводле інш. звестак 26.04).1891 – 1959], беларускі палітычны дзеяч. Вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Адзін з актывістаў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. У 1917 г. ўступіў у БСГ, член ЦК грамады і яе прэзідыума. З 1930 года працаваў у Міністэрстве замежных спраў, потым у Міністэрстве сувязі Літвы. Пасля далучэння Літвы да СССР у жніўні 1940 – чэрвені 1941 гг. зняволены ў турму. У жніўні 1943 г. арыштаваны нямецка-фашысцкімі ўладамі за дапамогу грамадзянам яўрэйскай нацыянальнасці, адбываў пакаранне ў канцлагеры каля г.п. Правяпішкес (Літва). Дацэнт Каўнаскага універсітэта (1944 – 1946). У снежні 1946 – маі 1947 г. пад следствам у Вільні. Пасля арышту ў лютым 1952 г. як “актыўны беларускі нацыяналіст” асуджаны да 25 гадоў зняволення. Вызвалены з месц зняволення ў красавіку 1955 г.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Душэўскі Клаўдзій” З нізкі “Дзеячы нацыянальнага Адраджэння”.  2005.

Кераміка, вашчэнне. 30 х 15 см.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск). 

“Клаўдзій Дуж-Душэўскі.  Грамадска-палітычны дзеяч”. 1994. 

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz