logo01

logo01

ІГНАТОЎСКІ Усевалад Макаравіч

(19.04.1881, в. Такары Камянецкага р-на – 04.02.1931), беларускі гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч. Скончыў Тартускі універсітэт (1911). Акадэмік Беларускай АН (1928). Выкладчык, старшыня педагагічнага савета Мінскага настаўніцкага інстытута (1914 – 1921). Член ВРК БССР, народны камісар земляробства БССР (жнівень 1920), народны камісар асветы БССР (снежань 1920 – 1926). Старшыня (1926 – 1928), прэзідэнт (1927) Інстытута беларускай культуры. Прэзідэнт Беларускай АН, дырэктар Інстытута гісторыі Беларускай АН (1928 – 1930). Член ЦВК і Прэзідыума ЦВК БССР, Прэзідыума ЦВК СССР, член бюро ЦК КП(б)Б. ). Зрабіў уплыў на фарміраванне нацыянальнай і культурнай палітыкі, увасобленай у палітыку беларусізацыі. Адыграў значную ролю ў вырашэнні праблемы ўзбуйнення тэрыторыі БССР у 1924 і 1926 гадах, стварэнні нацыянальных сістэм адукацыі, навукі і культуры, садзейнічаў палітыцы з беларускай эміграцыяй. У час кампаніі супраць “нацыянал-дэмакратызму” 26 снежня 1930 г. вызвалены ад пасады прэзідэнта БАН. 16 студзеня 1931 г  ЦК КП(б)Б прыняў пастанову аб выключэнні У. М. Ігнатоўскага з партыі, як “лідэра нацыянал-дэмакратычнай контррэвалюцыі” і “кулацкага агента”, выклікаўся на допыты ў АДПУ. Пасля аднаго з допытаў скончыў жыццё самагубствам 4 лютага 1931 г. Аўтар звыш 30 навуковых прац па гісторыі Беларусі.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Усевалад Ігнатоўскі.  Культурна-асветніцкі дзеяч беларускага нацыянальнага Адраджэння. Першы прэзідэнт Акадэміі Навук БССР”. 1997.  

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz