logo01

logo01

БАЛІЦКІ Антон Васілевіч

(17.09.1891, в. Балічы Гродзенскага р-на – 31.10.1937),  дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1910), Віцебскі настаўніцкі інстытут (1916). Удзельнічаў у гуртаванні беларусаў-вайскоўцаў на Румынскім фронце, арганізоўваў беларускія школы ў Адэсе (1917 – 1920).    Намеснік наркома (1921), нарком асветы БССР (1926).  Правадзейны член Інбелкульта. Адзін з творцаў і праваднікоў дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі. У 1930 г. арыштаваны па сфальсіфікаванай справе “Саюз вызвалення Беларусі”, выключаны з партыі. У сакавіку 1931 г. асуджаны калегіяй АДПУ на 10 гадоў ППЛ. Пры паўторным разглядзе справы  30 верасня 1937 г. прыгавораны да ВМП. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1988 г.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Антон Баліцкі”. 1997. 

ДВП, алей.  40х30 см.

Hosted by uCoz