logo01

logo01

ДЫЛА Язэп

(Восіп Лявонавіч; 14.04.1880, Слуцк – 07.04.1973), беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі (1890 – 1998) і Юр’еўскім ветэрынарным інстытуце (г. Тарту, 1899 – 1903), выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Супрацоўнік выдавецтваў  у Пецярбургу, Арэнбургу, Казані, Масквы. Удзельнічаў у падрыхтоўцы абвяшчэння БССР. Увайшоў у склад Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, займаў пасаду камісара працы. У 1923 – 1924 гадах старшыня Дзяржплана БССР, вучоны сакратар Інбелкульта, дырэктар Інстытута па вывучэнні мастацтва, дырэктар  БДТ-1  (Беларускага тэатра імя Янкі Купалы), намеснік загадчыка Белдзяржкіно.У ліпені 1930 г. арыштаваны па справе “СВБ”, сасланы ў г. Кунгур Пермскай вобл., потым жыў у Саратаве (Расія). У жніўні 1938 г. зноў арыштаваны УНКУС Саратаўскай вобл., у сакавіку 1939 г. справа супраць Я. Дылы спынена. Рэабілітаваны ў лістападзе 1957 г. Вярхоўным Судом БССР. Аўтар кніг і артыкулаў па гісторыі Беларусі, успамінаў пра А.Абуховіча, Янку Купалу, Якуба Коласа, Я.Райніса, прац аб тэатральным жыцці Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ ст.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Язэп Дыла. Дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння, з’яўляўся камісарам працы ў 1-ым урадзе БССР”.

Hosted by uCoz