logo01

logo01

ЛЕЎЧЫК Гальяш

(сапр. Ляўковіч Ілья Міхайлавіч, 20.07.1880, г. Слонім – 1944), грамадскі і палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння, паэт, празаік, перакладчык. Скончыў Слонімскае павятовае вучылішча. Служыў у канцылярыях з’езду міравых суддзяў, судовага следчага, з’езду міравых пасрэднікаў у Слоніме, чарцёжнікам землямера; чарцёжнікам у магістраце Варшавы (1904 – 1920). Супрацоўнік газеты “Наша ніва” (1907). Выдаў зборнік вершаў “Чыжык беларускі” (1912). Спрыяў дзейнасці Беларускага студэнцкага зямляцтва ў Варшаве. Сябар Варшаўскага беларускага гуртка (1912 – 1914). Аўтар знакамітых вершаў “Душыцелям роднага слова” (1927), “Хто адрокся сваіх” (1912), “Сон на Нёмане” (1925), і інш. Збіраў і апрацоўваў беларускі фальклор (вершаваны загадкі для дзяцей, народныя жарты і анекдоты) у часопісах “Авадзень”, “Маланка”. Пісаў музыку на свае вершы (“Мне трэба памерці”, 1909), маляваў. Адстойваў правы беларусаў на сваю мову, культуру. Зборнік паэзіі “Беларускі жаваранак” не выйшаў з друку. Копія рукапісу захоўваецца ў бібліятэцы НАН Беларусі імя Якуба Коласа.


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Гальяш Леўчык. Паэт. Грамадскі і палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння”. 1993.

ДВП, алей. 40х30 см.     

Hosted by uCoz