СВЁНТАК Казімір
(21.10.1914, г. Валга, Эстонія), рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Беларусі. У 1939 г. скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю імя Фамы Аквінскага (Пінск). У 1939 – 1940 гадах вікарый парафіі ў Пружанах. У красавіку 1941 г. арыштаваны і зняволены на 2 месяцы ў турму г. Брэста. У снежні 1944 г. зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў зняволення, якое адбываў у лагерах Сібіры і Комі АССР. Пасля адбыцця пакарання 16 чэрвеня 1954 г. вярнуўся да пастырскай дзейнасці. З 1 снежня 1954 г. пробашч парафіі ў Пінску. З 13 красавіка 1991 г. арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, апостальскі адміністратар Пінскай рыма-каталіцкай епархіі. 26 лістапада 1993 г. атрымаў ад Папы Іаана Паўла ІІ званне кардынала. У 2007 г. падаў прашэнне Папу Бенядзікту ХVІ аб сваёй адстаўцы.
У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Свёнтак Казімір”. 2008.
ДВП, алей. 40х30 см.