logo01

logo01

ЛАШУК Ігар

(30.03.1966, в. Макашы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.), пробашч. Вучыўся ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце (1983 –1987). Служыў у Савецкай арміі (1984 –1986 ). З лютага 1987 г. закрыстыянін у нясвіжскім фарным касцёле, у 1988 –1989 гадах арганізаваў парафію ў в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна. У жніўні 1987 г. спрабаваў паступіць у Рыжскую духоўную семінарыю (Латвія), але не быў прыняты, бо не пагадзіўся на супрацоўніцтва з КДБ БССР.  У 1988 г. быў прыняты ў Рыжскую духоўную семінарыю адразу на 2-гі курс, бо праходзіў вучобу пры кс. Вацлаву Панятоўскім і перад гэтым здаў завочна экзамены за 1-шы курс. У жніўні 1988 г. склаў першыя законныя шлюбы ў салезіянскім таварыстве ў Чэрвінску (Польшча). У 1990 г. пераведзены для далейшай вучобы ў Вышэйшую духоўную салезіянскую семінарыю ў Лёнд (Польшча). У 1990 г. выдаў першы пасля вайны катэхізм на беларускай мове “Кароткі Катэхізм для беларусаў-католікаў”, арпацаваў і выдаў катэхізм на беларускай мове  “Прыдзі, Езус”. У жніўні 1991 г. у Румі (Польшча) склаў  вечныя шлюбы ў Таварыстве святога Францыска Сальскага. У чэрвені 1992 г. у Лёндзе атрымаў дыяканскія пасвечанні, у чэрвені 1993 г. – святарскія пасвечанні. У 1993 г. скончыў духоўную семінарыю і завочна скончыў акадэмію каталіцкай тэалогіі (Варшава), з тытулам магістра святой тэалогіі. Тэма працы “Звярніцеся да Бога ўсім сэрцам”. У 1993 –1994 гадах працаваў вікарыем у каталіцкай парафіі ў г. Ліда, тут жа заснаваў парафію ў пас. Маладзёжны і іншыя. У 1994 – 1996 гадах вучыўся ў Папскім Салезіянскім універсітэце ў Рыме па спецыяльнасці дагматычная тэалогія. У 1996 г. прызначаны кардыналам Казімірам Свёнткам пробашчам парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску. У красавіку 1997 г. абараніў у Рыме працу па дагматычнай тэалогіі. З 1998 г. выкладчык у Катэхетычным каледжы ў Баранавічах, з 2001 г. – у Вышэйшй духоўнай семінарыі ў Пінску. У 2001 – 2005 гадах заснаваў шэраг каталіцкіх парафій у Бараўлянах і Мінску. Са студзеня 2007 г. дэкан новстворанага Серабранскага дэканата (Мінск, мікрараён Серабранка).


Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Вінцука Гадлеўскага “За беларускасць у набажэнстве” з уручэннем адпаведнага дыплома і занясеннем у Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь” (24.12.2006).

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Ігар Лашук”. 2008.

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz