logo01

logo01

МАТУСЕВІЧ-КАРПОВІЧ  Ян

(24.07.1948, в. Каменка Мінскага р-на, у беларускай праваслаўнай сям’і з уніяцкімі каранямі – 1998), пробашч першай грэка-каталіцкай парафіі ў Мінску, дэкан грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі. Ганаровы сябра клуба “Спадчына” (1993).

 

Вучыўся на рэжысёрскім аддзяленні ў Беларускім тэатральным інстытуце. У 1972 г. прыняты ў праваслаўную духоўную семінарыю ў Смаленску (Расія). Праваслаўны святар у Смаленску, пазней у беларускай в. Маркава, каля Маладзечна (1974 – 1979). У 1979 г. перайшоў у каталіцкую царкву. Выконваў абавязкі пробашча ў Барунах (1979 – 1990). З 1990 г. –  пробашч першай грэка-каталіцкай парафіі ў Мінску. Асвяціў крыж ва ўрочышчы Курапаты, на месцы масавага расстрэлу жыхароў Беларусі ў 30-х гадах супрацоўнікамі НКУС. У 1989 г. удзельнічаў у першым маршы “Чарнобыльскі шлях”. У якасці дарадчыка прымаў удзел у працы Рады Таварыства Беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў Мінску. Выконваў функцыі дэкана грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі. У каталіцкіх парафіях вёў набажэнствы і справаводства на беларускай мове. Апошнія гады працаваў пробашчам парафіі св. Язэпа ў Беларусі. Памёр пасля цяжкай хваробы. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.


За плённую працу па адстойванню нацыянальных асноў ў царкоўна-рэлігійным жыцці Беларусі Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны медалём “Пагоня” (25.03.1997) і Кубкам “Спадчыны” з выявай Герба “Пагоня” і асабістым прозвішчам (16.06.1998) і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца творы:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск), з нізкі “Деячы Духоўнага Адраджэння Беларусі” “Партрэт а. Яна Матусевіча”,

ДВП, алей, 67х45 см, 1993 г.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск),

“Партрэт Яна Карповіча-Матусевіча”,

папера, вугаль, 35х25 см, 1990 г.

Hosted by uCoz