logo01

logo01

АДВАЖНЫ Вінцук

(сапр. Германовіч Язэп Станіслававіч; 04.03.1890, в. Гальшаны Ашмянскага р-на – 26.12.1978), беларускі пісьменнік. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1913). Служыў ксяндзом. За казанні на беларускай мове зазнаў ганенні польскіх улад. У 1932 г. выехаў у Харбін (Кітай). З 1936 г. у Вільні, адкуль выселены ў Польшчу, потым зноў выехаў у Харбін. У 1948 г. арыштаваны кітайскай міліцыяй і перададзены савецкім уладам. Паводле беспадстаўнага абвінавачання прыгавораны да 25 гадоў зняволення. У 1955 г. вызвалены, выехаў у Польшчу, адтуль у Італію. Друкаваўся з 1917 г. Апошнія гады жыў у Англіі, рэдагаваў часопіс “Божым шляхам”. Ва ўспамінах “Кітай – Сібір – Масква” расказаў пра сваё знаходжанне ў сібірскіх лагерах.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

З нізкі “Дзеячы духоўнага Адраджэння Беларусі ”Партрэт Язэпа Германовіча (Вінцук Адважны)”.

ДВП, алей. 40х30 см

Hosted by uCoz