МЕЛХІСЕДЭК
(у свеце Паеўскі Міхаіл Львовіч; 1878, в. Вітуліна Люблінскага ваяв., Польшча – 17.05.1931), беларускі праваслаўны дзеяч, мітрапаліт Мінскі і Беларускі. Скончыў Казанскую духоўную акадэмію (1904). Выкладаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі. Настаяцель Брацкага манастыра ў Магілёве, Бялыніцкага манастыра. У 1922 г. ва ўмовах ганення на веру абвясціў аб стварэнні Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1925 г. арыштаваны ў Маскве, знаходзіўся ў Бутырскай турме, сасланы на пасяленне ў Краснадарскі край (Расія). У 1927 г. зноў у турме ў Маскве, затым епіскап у Краснаярску У 1930 г. у Маскве абраны ў сінод Рускай праваслаўнай царквы. 17 мая 1931 г. раптоўна памёр у Дарагаміласлаўскім саборы ў час набажэнства.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Партрэт Мітрапаліта Мінскага і усяе Беларусі Мелхіседэка”. З нізкі “Дзеячы духоўнага Адраджэння Беларусі”. 2004.
ДВП, алей. 50х40 см.