ФІЛАРЭТ
(у свеце Кірыла Варфаламеевіч Вахрамееў; нарадзіўся 21 красавіка 1935 года ў Маскве). Мітрапаліт, праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі. У 1957 г. скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, у 1961 г. – Маскоўскую духоўную акадэмію. У 1959 г. прыняў манаства, у 1961 г. пасвячоны ў іераманаха. У 1965 г. быў пасвячоны ў епіскапа ціхвінскага. У 1966 – 1973 гадах епіскап дзмітраўскі, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі і семінарыі. У 1971 г. узведзены ў сан архіепіскапа, у 1975 г. ў сан мітрапаліта. З 1978 г. Мітапаліт Мінскі і Беларускі; адначасова да 1984 г. займаў пасаду Патрыяршага Экзарха Заходняй Еўропы, а ў 1981 –1989 гадах з’яўляўся старшынёй аддзела знешніх сувязей Маскоўскага патрыярхату. Задоўга да прызначэння ў Беларусь Мітрапаліта Філарэта блажэнная матушка Валянціна Мінская казала, што “вось ляціць да нас з Германіі ўладыка Філарэт”. У той час уладыка Філарэт быў Патрыяршым Экзархам Заходняй Еўропы. З 16 кастрычніка 1989 г. Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пастаянны член Сінода Рускай праваслаўнай царквы, старшыня Сінода Беларускага Экзархата. З 1992 г. Філарэт мае такі поўны тытул “Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, свяшчэнна-архімандрыт Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра”.
Актыўная дзейнасць Мітрапаліта Філарэта, накіраваная на захаванне міру, добрых і прыязных адносін паміж людзьмі, дзяржавамі і цэрквамі, і яго непасрэдны ўдзел ў беларускім духоўным Адраджэнні атрымалі шырокую вядомасць:
- У 1989 г. была адноўлена дзейнасць Мінскай Духоўнай семінарыі ў Жыровічах.
- 30 кастрычніка 1988 г. адкрылася Мінскае духоўнае вучылішча для падрыхтоўкі пеўчых, псаломшчыкаў, рэгентаў хору.
- У 1996 г. упершыню ў Беларусі пачала дзейнічаць Мінская Духоўна Акадэмія імя Кірылы Тураўскага.
- Працягваецца будаўніцтва Духоўна-навучальнага цэнтра БПЦ.
- Адроджаны гістарычныя і створаны новыя епархіі у Беларусі (12 епархій).
- За час упраўлення ім Мінскай епархіяй і БПЦ колькасць прыходаў вырасла з 365 да
1426.
- Колькасць манастыроў павялічылася з 1 да 29, адноўлены ўсе былыя, а таксама былі
створаны новыя.
- Па ініцыятыве Мітрапаліта Філарэта было ўстаноўлена свята Сабора Беларускіх
святых (3-я нядзеля пасля Тройцы). Створана ікона Сабора Беларускіх Святых. У гонар Сабора Беларускіх Святых асвечана царква Мінскай епархіі і зарэгістравана царкоўная абшчына.
- У 1992 г. выдадзена кніга А.Мельнікава “Путь непечален. Свидетельство о святости на Белой Руси”, прысвечаная жыццепісу беларускіх святых.
- Неаднаразова перавыдавалася кніга епіскапа Афанасія (Мартаса) “Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни”.
- Пры чынным удзеле Мітрапаліта Філарэта адбыліся кананізацыі вялікай колькасці пакутнікаў за веру, іспаведнікаў, блажэнных, прапаведнікаў.
- На плошчах многіх гарадоў і пасёлкаў усталявны помнікі і памятныя знакі беларускім святым: Кірылу Тураўскаму, Еўфрасінні Полацкай, Елісею Лаўрышэўскаму, Афанасію Берасцейскаму, Сафіі Слуцкай.
- У 1992 г. было закладзена Брацтва у гонар святых Віленскіх Пакутнікаў, якое стала лабараторыяй беларускай царкоўнай гісторыі.
- У 1991 г. был створана Біблейская камісія БПЦ.
- З 1991 па 2007 год былі выдадзены чатыры Евангеллі на беларускай мове, царкоўных Багаслужэнняў і таінстваў, выдаюцца на беларускай мове Калядныя і Велікодныя пасланні Мітрапаліта Філарэта, якія агалошваюцца ва ўсіх цэрквах.
- Была ўзноўлена беларуская святыня – Крыж Еўфрасінні Полацкай, была створана сярэбраная рака для машчэй святой заступніцы Беларускай зямлі.
- З 1999 па 2007 год былі зацверджаны ўзнагароды БПЦ: ордэн Крыжа Еўфрасінні Полацкай, медаль і ордэн св.Кірылы Тураўскага, медаль і ордэн св. Еўфрасінні Полацкай.
- БПЦ упершыню стала праводзіць навуковыя чытанні, прысвечаныя гісторыі Беларусі і гісторыі царквы у Беларусі. Цяпер гэтыя навуковыя форумы праходзяць рэгулярна.
- Традыцыйнымі сталі фестывалі царкоўнага песнапення “Магутны Божа”, хрысціянскай музыкі, а з 2007 г. і духоўнай паэзіі.
- Мітапаліт Філарэт благаславіў актыўны ўдзел усіх прыходаў у ўзнаўленні, ахове помнікаў гісторыі і культуры, удзел у археалагічных раскопках былых помнікаў духоўнай і гістарычнай культуры Беларусі, дагляданне месцаў пахавання палеглых і помнікаў на гэтых святых месцах.
- Даў благаславенне на ўстаноўку помніка выдатнай паэтцы і дзеячу нацыянальнага Адраджэння Беларусі Ларысе Геніюш на цвінтары Траецкай царквы ў г.Зэльва Гродзенскай вобл.
- Вялікую дабрачынную справу праводзіцьуладыка Філарэт у ахвяраванні многім царкоўным брацтвам, камітэтам міласэрнасці, грамадскім арганізацыям.
За дабрачынную дзейнасць Камітэтам Ушнавання ўзнагароджаны медалём “Крыж Еўфрасінні Полацкай. За дабрачыннасць”.
У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца творы:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Партрэт Мітрапаліта Філарэта”. 1994.
Палатно, алей. 90х70 см.
Уладзімір Мелехаў.
“Медаль Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта”. 2003.
Кераміка, вашчэнне. Дм. – 11 см.