ЖЫЛКА Уладзімір Адамавіч
(27.05.1900, в. Макашы Нясвіжскага р-на – 01.03.1933), беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, крытык. Летам 1922 г. з’ехаў у Літву, каб пазбегнуць прызыва ў войска генерала Л. Жалігоўскага. Паводле рэкамендацыі Л. Родзевіча выехаў у Прагу стыпендыятам Чэхаславацкага ўрада (1923 – 1926). Як рэдактар часопіса “Новы прамень” (Прага) запрошаны ў 1926 г. у Мінск на канферэнцыю па рэформе правапісу. Тут прыняў савецкае грамадзянства, стаў працаваць у газеце “Звязда”. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне “Маладняк”, але не прымаў сектанцкіх вульгарна-сацыялагічных установак кіраўнікоў арганізацыі. Падтрымку знайшоў у літаратурным аб’яднанні “Узвышша”. 18 ліпеня 1930 г. арыштаваны пад Мінскам па справе “СВБ”. Не прызнаў сябе вінаватым, прыгавораны пастаяннай камісіяй АДПУ 3 сакавіка 1931 г. на 5 гадоў ссылкі ў г. Уржум (Расія), дзе працаваў выкладчыкам літаратуры ў медтэхнікуме. Памёр ад туберкулёза лёгкіх, пахаваны ў г. Уржум. Друкаваўся з 1917 г. у мінскіх выданнях, у заходне-беларускай прэсе, у часопісах беларускага студэнцтва ў Чэхаславакіі. Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў і вершаў. Перакладаў на беларускую мову творы М.Лермантава, А.Міцкевіча, Л.Ібсена і інш.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).
“Уладзімір Жылка. Паэт, грамадскі дзеяч”. 1994.
ДВП, алей. 40 х 30 см.