logo01

logo01

БУДЗЬКА Эдзюк (Эдвард) Адамавіч

(22.03.1882, в. Будслаў Мядзельскі р-н – 14.08.1958), дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння  Заходняй Беларусі, паэт, выдавец, заснавальнік беларускай гімназіі ў Будславе (1918). Пачынаў вучыцца ў Рыжскім політэхнічным інстытуце, але не хапіла сродкаў на вучобу. З 1906 г. друкаваўся ў газеце “Наша ніва”, “Дзянніца” (1916). Выдавец газеты “Светач” (1916). Кіраваў настаўніцкімі курсамі ў Дзвінску (1921 – 1922). У 1920-я гады друкаваўся ў заходнебеларускай газеце “Наша будучыня”. Цяжка хворы выехаў з Польшчы ў Канаду.


У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Эдвард Будзька. Дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння ў Заходняй Беларусі, заснавальнік беларускай гімназіі ў Будславе”. 1995. 

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz