ЗАБЭЙДА-СУМІЦКІ Міхаіл Іванавіч
(1.06.1900 – 21.12.1981), беларускі спявак, выканаўца славянскіх песень, педагог. У 1929 г. дэбютаваў у Харбінскім оперным тэатры партыяй Ленскага (“Яўгеній Анегін” П.Чайкоўскага) і быў залічаны ў трупу. Стажыраваўся ў Міланскім оперным тэатры “Ла Скала” (1932 – 1934, Італія), даваў канцэрты ў Мілане і іншых гарадах Італіі. З мая 1940 г. у Празе, працаваў у Нацыянальным тэатры, выступаў з канцэртамі. У 1963 г. прыязжаў у Беларусь – Мінск, Гродна.
У гонар выдатнага спевака Камітэт Ушанавання стварыў у 2000 г. медаль для ганаравання “Міхась Забэйда-Суміцкі “Салаўю беларускага Адраджэння”.
У Старадарожскім мастацкім музеі прадстаўлены творы:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Міхась Забэйда-Суміцкі. Вялікі оперны спявак, дзеяч беларускай культуры і нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння”. 1993.
ДВП, алей. 40х30 см.
Уладзімір Міхайлавіч Мелехаў (1954, Мінск).
Медаль “М. Забэйда-Суміцкі”. 2000.
Бронза, ліццё. Дм – 10 см.