СТАНКЕВІЧ Янка
(26.11.1891, в. Арляняты Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. – 16.07.1976, Нью-Йорк ЗША), грамадскі палітычны дзеяч, мовазнавец, журналіст. Сябар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1918 – 1920). Браў удзел у абвяшчэнні БНР (25.03.1918). Скончыў Карлаў універсітэт у Празе (1926) са ступенню “доктар славянскага мовазнаўства і гісторыі”. Пасол польскага сейму (1928 – 1930). У час нямецкай акупацыі ўваходзіў у склад Цэнтралі БНС, займаўся адукацыйнымі праектамі (школьніцтва, выдавецтва). У эміграцыі з 1944 г. Настаўнічаў у беларускіх лагерах у пасляваеннай Нямеччыне, выкладаў у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэзенсбургу. Стварыў Крывіцкае навуковае таварыства імя Францішка Скарыны. З 1949 – у ЗША. Уваходзіў у склад Рады БНР, выключаны ў 1954 г.
У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Партрэт доктара мовазнаўства, заснавальніка Беларускага Навуковага Таварыства імя Францыска Скарыны Янкі Станкевіча”. 1993.
Папера, аловак. 32х23,5 см.