logo01

logo01

ШКІЛЁНАК Мікалай Восіпавіч

(1889 – 1946),  дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння, юрыст, публіцыст Заходняй Беларусі, намеснік старшыні БЦР. Аўтар артыкула “Да метадалогіі гісторыі Беларусі”, надрукаванага, прыкладна, да 1938 г. у “Запісках Беларускага Навуковага Таварыства”, у якім даў беларускім гісторыкам арыгінальны метадалагічны падыход да разгляду гісторыі Беларусі – гісторыю стварэння і функцыянавання Беларускай  дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага.  У 1946 г. быў схоплены “смершам” у Польшчы і расстраляны. Яго працы былі забаронены. І толькі ў 2003 г. яго гістарычныя працы былі сабраны і надрукаваны ў Беластоку (Мікола Шкялёнак. Беларусь і суседзі. Гістарычныя нарысы. Беларускае Гістарычнае Таварыства. Беласток, 2003).

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Мікалай Шкілёнак – дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння, юрыст, гісторык, публіцыст Заходняй Беларусі, намеснік старшыні БЦР”.

Hosted by uCoz