НАЙДЗЮК Язэп
(15.05.1909, в. Рэпля Ваўкавыскага р-на – 13.02.1984), дзеяч Беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, гісторык, выдавец, дырэктар Беларускай друкарні імя Ф.Скарыны ў Вільні (з канца 1920-х). У 1939 г. арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў Бяроза-Картузскі канцлагер. Выдаў падручнік гісторыі Беларусі і беларускага вызваленчага руху “Беларусь учора і сёння” (1943). З лета 1944 г. жыў у Польшчы пад прозвішчам Александровіч, займаўся выдавецкай справай. Пакінуў рукапісныя працы па гісторыі Беларусі.
У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца твор:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск),
“Язэп Найдзюк. Дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння ў Заходняй Беларусі. Выдавец, гісторык”. 1996.
ДВП, алей. 40х30 см.