ТЫШКЕВІЧ Яўстафій Піевіч
(18.04.1814, Лагойск – 08.09.1873), беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі. Брат К.П.Тышкевіча. Ганаровы член Пецярбургскай і Стакгольмскай АН, Лонданскага археалагічнага інстытута. Заснавальнік і старшыня Віленскай археалагічнай камісіі. Даследаваў накавальны інвентар крывіцкіх курганоў. Аўтар кніг па археалогіі і краязнаўству Беларусі, успамінаў пра В.Ваньковіча, М.Рустэма, І.Хадыку і інш.
У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца твор:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Партрэт беларускага гіторыка, археолага, этнографа, краязнаўца, музеязнаўца Тышкевіча Яўстахія Піевіча”. 2002.
ДВП, алей. 40х30 см.