logo01

logo01

КАЛІНОЎСКІ Кастусь

(Канстанцін Вікенцій Сямёнавіч; 02.02.1838, в. Мастаўляны Беластоцкае выяводства, Польшча – 22.03.1964), беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат пачатку 60-х гадоў ХІХ ст., публіцыст, паэт. Скончыў Свіслачскае вучылішча (1855), Пецярбургскі універсітэт (1860).  Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 – 1864 гадоў у Польшчы, Беларусі і Літве, узначальваў Часовы ўрад Літвы і Беларусі. Паўстанне ў Беларусі і Літве мела нацыянальна-вызваленчы характар. Удзельнікі яго тутэйшыя жыхары – сяляне, рамеснікі, студэнты, шляхта, афіцэры і былыя вайскоўцы, настаўнікі і гімназісты, інжынеры і чыноўнікі.  Але адсутнасць агульнага плана паўстання, палітыка польскай праграмы, паслабленні царскіх улад на карысць сялян пры правядзенні зямельнай рэформы, прывялі да паражэння паўстання. Асабліва вялікую шкоду нанёс паўстанцам загад М.Мураўёва, абнародаваны 26 жніўня 1863 г.: захопленых са зброяй паўстанцаў караць смерцю на працягу 24 гадзін; вёскі, якія падтрымліваюць паўстанцаў, спальваць; а тым, хто пакаецца, дараваць. Шкоднай была і распаўсюджаная хлуслівая думка, што паўстанне – гэта бунт польскіх паноў супраць зямельнай рэформы. Кастуся Каліноўскага арыштавалі і пакаралі смерцю. Але нацыянальна-рэвалюцыйны ўздым у Беларусі прывёў да пашырэння нацыянальнай свядомасці беларусаў, да пачатку працэсаў па фарміраванні беларускай нацыі, якая, як не раз паказвала гісторыя, не можа сфарміравацца без вялікай ахвярнасці лепшых сыноў гэтай нацыі. К.Каліноўскі адзін з самых вядомых прадстаўнікоў беларускай нацыі ў свеце. Навуковая і навукова-папулярная літаратура пра К.Каліноўскага і яго дзейнасць існуе на 10 мовах свету. Вобраз К.Каліноўскага шырока адлюстраваны ў літаратуры і мастацтве.


У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзяцца творы:

 


Мікалай Апанасавіч Апіёк (1935, Мінск. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі).

“За волю. Кастусь Каліноўскі”. 1988.

Палатно, алей. 122х75 см.

 

Леанід Пакульніцкі, Алена Харабіруш. 

“Медаль Камітэта Ушанавання “К.Каліноўскі.За самаахвярнасць”.

Бронза, ліццё. 13х13 см.

 

Сяргей Анатольевіч Логвін (1959, Мінск).

“Партрэт. Кастусь Каліноўскі”. 1984.

Гіпс таніраваны. 42х33х30 см.

 

Сямён Пятровіч Герус (1925 – 2000, Мінск).

“Кастусь Каліноўскі”. 1985.

Літаграфія. 61х44 см.

 

Павел Іванавіч Лук (1956, Мінск).

Медаль “Кастусь Каліноўскі. 1838 – 1988”. 1988.

Гіпс таніраваны. Дм – 31 см.

 

Аляксандр Сяргеевіч Шатэрнік (1949, Мінск).

Партрэт “Кастусь Каліноўскі”.1988.

Гіпс таніраваны. 55х36х49 см.

 

Сяргей Пятровіч Прывада (1961, Наваполацк).

“Кастусь Каліноўскі”.1983.

Літаграфія. 43,5х28 см.

 

Алесь Іванавіч Зіменка (1940, Фаніпаль).

“Слова Кастуся”. 1988. 

ДВП, алей. 40х30 см.


Генадзь Пятровіч Фралоў (1959, Мінск).

“Кастусь Каліноўскі”. 1988.

Каляровая літаграфія. 45,5х38,5 см.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Кастусь Каліноўскі”. 1988.

Папера, вугаль. 40х26 см

 

Уладзімір Міхайлавіч Жук (1955, Мінск).

З кнігазбору А.Я.Белага “Кастусь Каліноўскі”. 1988.

Цынкаграфія. 21х13,5см.

 

Мікалай Міхайлавіч Селешчук (1947 – 1996, Мінск).

Ілюстрацыя да кнігі Алеся Якімовіча “Кастусь Каліноўскі”

“Партрэт Кастуся Каліноўскага”. 1976.

Літаграфія. 32х23 см. – 9 шт.


Уладзімір Пятровіч Вараб’ёў (1954, Мінск).

“Праект помніка Кастуся Каліноўскага”. 1983 – 1985.

Гіпс таніраваны. 88х31х26 см.

 

Мікола Мікалаевіч Купава (1946, Мінск).

“Кастусь Каліноўскі”. 1978.

Каляровы лінарыт, 50х36 см

 

Віктар Кірылавіч Барабанцаў (1947, Мінск).

“Кастусь Каліноўскі”. 1988.

ДВП, алей. 70,5х60,5 см

 

Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Кастусь Каліноўскі”. 1988.

Гіпс таніраваны. 39х28х29 см.

 

Аляксандр Іванавіч Лышчык (1951, Мінск).

Праект помніка Кастусю Каліноўскаму. 1993.

Гіпс таніраваны. 35х35х13 см.

 

Алесь Сяргеевіч Тарановіч (1955, Мінск).

“1863 год. Кастусь Каліноўскі”. 1983.

Алюміній, чаканка. 77х55 см.

 

Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч (1937, Мінск).

“За годнасць”. 1998.

Афорт. 64х50 см.

 

Міхась Самуілавіч Басалыга (1942, Мінск).

З нізкі “У бітвах за волю, у бітвх за долю” “Кастусь Каліноўскі”. 1965.

Лінарыт. 61х44 см.

 

Сямён Пятровіч Герус (1925 – 1998, Мінск).

“Кастусь Каліноўскі. Выдавец “Мужыцкай праўды”.

Літаграфія. 60х45 см.

 

Мікалай Мікалаевіч Купава (1946, Мінск).

“Кастусь Каліноўскі”. 1978.

Лінарыт. 50х36 см.

 

Пётр Аляксандравіч Сергіевіч (1890 – 1984, Вільня).

Вокладка паэмы Міхася Машары “Смерць Каліноўскага”. 1934.

Лінарыт.

 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

“Кастусь Каліноўскі”. 1974.

Лінарыт, каляровая падцветка. 45х23 см.

 

Эдуард Барысавіч Астафьеў (1942, Мінск).

Медаль “Кіраўнік сялянскага паўстання Кастусь Каліноўскі”. 1980.

Гіпс. Дм – 20 см.

 

Мікалай Іванавіч Байрачны (1950, Мінск).

Плакетка “Кастусь Каліноўскі. 1838 – 1988”. 1988.

Кераміка, вашчэнне. 22х12,5 см.

 

Яўген Пятровіч Валасевіч (1962, Мінск).

Медаль “Кастусь Каліноўскі”. 1988.

Кераміка, вшчэнне. Дм. – 4 см.

 

Яўген Аляксандравіч Колчаў (1959, Мінск).

Плакетка “Кастусь Каліноўскі”.

Бронза, ліццё. 12х19 см.

 

Сяргей Анатольевіч Логвін (1959, Мінск).

Плакетка “Кастусь Каліноўскі”.

Кераміка, вашчэнне. 10х10 см.

 

Сяргей Анатольевіч Логвін (1959, Мінск).

Медаль“Кастусь Каліноўскі”.

Гіпс таніраваны. Дм – 16 см.

 

Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

Медаль “Кастусь Каліноўскі. 1863 – 1864”. 1988.

Кераміка, вашчэнне. Дм – 16 см.

 

Аляксандр Міхайлавіч Фінскі (1962, Мінск).

Медаль “Кастусь Каліноўскі. Мужыцкая праўда”. 1983.

Бронза, ліццё. Дм – 21,5 см.

 

Міхалёва Л.С. (Гродна).

Медаль “К. Каліноўскі – кіраўнік паўстання на Беларусі і Літве. 1863 – 1865”.

Кераміка таніраваная. Дм – 11 см.

Hosted by uCoz