logo01

logo01

ТЫШКЕВІЧ Канстанцін Піевіч

(17.02.1806, г.Лагойск – 13.07.1868), беларускі гісторык, археолаг, этнограф, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі. Член Маскоўскага археалагічнага таварыства. Скончыў Віленскі універсітэт (1828). Брат Я.П.Тышкевіча. На аснове ўласных калекцый з бацькам і братам стварыў Лагойскі музей старажытнасцей. Адзін з заснавальнікаў Віленскага музея старажытнасцей, член Віленскай археалагічнай камісіі. Даследаваў каля 200 курганаў, гарадзішчаў і замчышчаў Мінскай губ. Стварыў першыя тапаграфічныя планы гарадзішчаў. Аўтар кніг па гісторыі, этнаграфіі і краязнаўству Беларусі. 

 

У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт гісторыка, археолага, этнографа, фалькларыста Тышкевіча Канстанціна Піевіча”. 2002. 

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz