logo01

logo01

БАГУШЭВІЧ Францішак Казіміравіч

(21.03.1840, фальварак Свіраны Віленскі край – 28.04.1900), беларускі паэт-дэмакрат, празаік, публіцыст. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, у 1861 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, выключаны з 1-га курса за адмову прыняць новыя універсітэтскія правілы. Настаўнік у Воранаўскім р-не. Удзельнік  паўстання 1863 г.У Аўгустоўскіх лясах быў паранены. Вучыўся ў Нежынскім юрыдычным ліцэі (1865 – 1868). Судовы следчы ў Сумскай, Бранскай, Чарнігаўскай губернях. У 1884 г. пераехаў у Вільню, працаваў адвакатам судовай палаты. З 1898 г. жыў у Кушлянах (Смаргонскі р-н). Пахаваны ў Жупранах (Ашмянскі р-н). Зрабіў вялікі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры канца ХІХ – пачатку ХХ ст., узбагаціў беларускую літаратурную мову. Аўтар зборнікаў “Дудка беларуская Мацея Бурачка” (Кракаў, 1891), “Смык беларускі Сымона Рэўкі з-пад Барысава” (Познань, 1894). Паэт сялянскага складу, таму вобразы мужыка ў яго шматлікіх вершах жывыя і яркія (“Кепска будзе”, “У судзе”, “У астрозе”, “Хрэсьбіны Мацея”, “Балада”). Але не ўсе яго творы захаваліся. Так зборнік “Беларускія апавяданні Бурачка”, падрыхтаваны да друку ў 1899 г. і забаронены цэнзурай, згубіўся. Невядомым застаўся змест зборніка “Скрыпка беларуская”, які павінен быў выйсці ў свет пасля смерці паэта. Ф.Багушэвіч параўноўваецца з такімі постацямі як Ф.Скарына, К.Каліноўскі, В.Дунін-Марцінкевіч, Цётка, М.Багдановіч.


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца творы:

 


Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (1918, Мінск). 80-я гады. 

Бюст “Францішак  Багушэвіч”.

Гіпс. 120х120х51 см.


Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск). 

“Партрэт Францішка Багушэвіча”. 1980.

Сухая іголка. 28х18,5 см.

 

Мікола Мікалаевіч Купава (1946, Мінск).

“Партрэт зачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча”. 1976.

Каляровы лінарыт. 36,5х28,5 см.   

 

Мікола Мікалаевіч Купава (1946, Мінск). 

“Францішак Багушэвіч 1840 – 1900”.

Каляровы лінарыт. 36,5х28,5 см.

 

Мікалай Мікалаевіч Купава (1946, Мінск).

“Францішак Багушэвіч”. 1976.

Лінарыт. 30х20 см.

 

Уладзімір Іванавіч Мелехаў.

На помніку “Змагарам за родную мову” Барэльеф “Францішак Багушэвіч”. 2004.

Бронза, ліццё. 34х29 см.

Уладзімір Іванавіч Мелехаў.

Пласт “Францішак Багушэвіч”. 2004.

Сілумін, ліццё. 34х29 см.

Невядомы мастак.

Медаль “Францішак Багушэвіч. 1840 –1900”.

Сілумін таніраваны, штамп. Дм – 6см.

Hosted by uCoz