logo01

logo01

ФІЛАМАТЫ

(ад грэч.  – тыя, што імкнуцца да ведаў) – тайнае студэнцкае таварыства ў Віленскім універсітэце  (1817 – 1823).  


ФІЛАРЭТЫ

(ад грэч.  – тыя, што любяць дабрадзейнасць) – канспіратыўнае студэнцкае таварыства ўзнікла ў 1820 г., як  філіяльная арганізацыя філаматаў. Першапачаткова яго арганізатары і кіраўнікі (Ю.Яжоўскі, Т.Зан, А.Міцкевіч, Я.Чачот, А.Петрашкевіч, Ф.Малеўскі) ставілі толькі культурна-асветніцкія задачы: збіралі песні, паданні, легенды, апісвалі абрады і звычаі беларусаў. Паступова іх дзейнасць набыла  сацыяльна-палітычны накірунак. У 1823 г. таварыства філаматаў і філарэтаў раскрыта, члены таварыства арыштаваны. Т.Зан, які кіраваў дзейнасцю філарэтаў, быў прыгавораны да зняволення ў крэпасць, многія сасланы ў ссылку, у тым ліку і А.Міцкевіч.


У Старадарожскім музеі дэманструецца карціна, прысвечаная філаматам і філарэтам:

 

Міхась Андрэевіч Карпук (1930, Мінск). 

“У каменя філарэтаў”. 2006.

Папера, аловак, сангіна. 60х80 см.

Hosted by uCoz