ПЕЦЮКЕВІЧ Уладзімір Генрыхавіч
(01.03.1943, в. Цяцеркі Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.), паэт. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (1996). Сябар клуба “Спадчына” (2001). Скончыў Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1969). Працаваў у будаўніча-мантажным трэсце “Энергабудмантаж” на розных пасадах (1969 – 1987). Загадчык сектара “Паазер’е” і загадчык экспазіцыйнага аддзела ў Беларускім Дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту (1988 – 2000). Выступае ў друку з 1975 г. Яго вершы ўключаны ў калектыўныя зборнікі “Лагодны промень раніцы” (1988) і “Браслаўшчына азёрная мая” (1998). Выдаў паэтычную кнігу “Узняўся белы птах” (Вільнюс, 2004), у якой прадстаўлены песні, вершы, балады, напісаныя ў розныя гады. Вершы пра каханне, пра долю і нядолю нашай Бацькаўшчыны, яе гістарычнае мінулае, пра яе сённяшні дзень. Многія вершы пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі: Зм.Даўгалёвым, М. Пецюкевічам, М.Алешкам, Л.Захлеўным, П.Яроменкам. Створаны: араторыя “Зорка Палын”, кантата “Дарога-сцяжына матулі і сына”, дзіцячая музычная казка “Птушыны кірмаш” – музыка Зм. Даўгалёва; песенны альбом беларускага вяселля “За маладых” – музыка М.Алешкі.
У беларускім адраджэнскім руху з1991 г. Напісаў гімн клуба “Спадчына”, прысвяціў вершы беларускім дзеячам: М.Багдановічу, А.Багдановічу, Л.Геніюш, А.Бярозку, А.Абуховічу-Бандынэлі, Э.Плятэр; старшыні клуба А.Я.Беламу і мастаку А.І.Цыркунову.
Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны графічным партрэтам паэта А.Бярозкі. У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца яго кнігі, вершы, партрэт:
Алесь Іванавіч Цыркуноў (1948, Мінск).
“Партрэт паэта, сябра клуба “Спадчына” Уладзіміра Пецюкевіча”. 2004.
ДВП, алей. 70х50 см.