Мастакi i iх творы
у Старадарожскiм мастацкiм музеi
Карповіч Алег Іванавіч (1960, Мінск)
- “Партрэт драматурга і пісьменніка Францішка Аляхновіча”. Папера, аловак. 28х20 см.
Карпук Міхась Андрэевіч (1930, Мінск)
- “У каменя філарэтаў”. 2006. Папера, аловак, сангіна. 60х80 см.
Карпук Андрэй Міхайлавіч ( Мінск)
- “Іван Луцкевіч. Адзін з заснавальнікаў БСГ і член яе ЦК, адзін з заснавальнікаў газет “Наша доля” і “Наша ніва”. Стваральнік Беларускага музея і першай Беларускай гімназіі ў Вільні”. 1991. Папера, малюнак, пяро, туш. 26х19 см.
Кашкурэвіч Арлен Міхайлавіч НМБ (1929, Мінск)
- “Янка Купала”. Літаграфія. 34х46 см.
- “Янка Купала ў Смаленску. 1918”” 1981. Сухая іголка. 43х50 см.
Кобрын Генадзь Аляксандравіч (1958, )
- Медаль “Васіль Быкаў”. Тэракота, вашчэнне. Дм – 9см.
Колчаў Яўген Аляксандравіч 1959, Мінск).
- Плакетка “Кастусь Каліноўскі”. Бронза, ліццё. 12х19 см.
Крукоўскі Уладзімір Якаўлевіч (1937, Мінск).
- Плакат “Да 100-гадовага юбілею Івана Луцкевіча – заснавальніка беларускіх газет “Наша доля” і “Наша ніва”. 1980. Прасаваны кардон, туш. 90х60 см.
Крывенка Анатоль Змітравіч (1942, Мінск).
- “Нацыянальны герой Чылі Данэйка Ігнат Ігнатавіч”. 2004. ДВП, алей. 71х52 см.
- “Кастусь Каліноўскі”. 1988. Папера, вугаль. 40х26 см.
- “Партрэт Тадэвуша Касцюшкі”. 2001. ДВП, алей. 70х50 см.
- “Партрэт гісторыка, археолага, этнографа, фалькларыста Тышкевіча Канстанціна Піевіча”. 2002. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Партрэт беларускага гісторыка, археолага, этнографа, краязнаўца, музеязнаўца Тышкевіча Яўстахія Піевіча”. 2002. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Якуб Ясінскі”. 1997. ДВП, алей. 70х50 см.
- “Астроўскі Радаслаў. Дырэктар Беларускай гімназіі ў Вільні, старшыня БЦР”. ДВП, алей.
- “Партрэт Адама Ягоравіча Багдановіча”. 1997. Літаграфія. 50х40 см.
- “Палута Бадунова – грамадскі і палітычны дзеяч Нацыянальнага дэмакратычнага Адраджэння. Член ЦК БСГ, адна з лідэраў партыі беларускіх эсэраў”. 1994. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Антон Баліцкі”. 1997. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Прысвячаецца 100-годдзю з дня ўтварэння Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ, 1902). 2006. ДВП, алей. 60х90 см. На палатне заснавальнікі БСГ:
Сядзяць (злева направа): Віктар Зелязей, Фелікс Стацкевіч, Аляксандр Уласаў, Карусь Каганец (К.К.Кастравіцкі), Алесь Бурбіс, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Вацлаў Іваноўскі;
Стаяць (злева направа): Сяргей Скандрыкаў, Алесь Гарун (Прушынскі), Антон Луцкевіч, Іван Луцкевіч, Язэп Лёсік.
- “Канстанцыя Буйло – паэтэса, грамадская дзеячка Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння”. ДВП, алей. 71х58 см.
- “Партрэт генерала Булак-Балаховіча”. 1996. ДВП, алей. 71х58 см.
- “Алесь Бурбіс – адзін з заснавальнікаў БСГ”. 1993. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Змітрок Бядуля. Дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння Беларусі. Пісьменнік”. 2002. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Зоська Верас. Пісьменніца, грамадскі і палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння”. 1993. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Алесь Гарун. Паэт, грамадскі і палітычны дзеяч Беларусі. Сябар БСГ”. 1993. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Максім Гарэцкі. Літаратар, грамадскі дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння”. 1994. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Тамаш Грыб. Палітычны дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Адзін з аўтараў Устаўных грамат БНР. Лідэр партыі беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў”. 1995. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Ігнат Грынявіцкі. Герой “Народнай волі”, здзейсніў забойства цара Аляксандра ІІ”. 1994. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Мітрафан Доўнар-Запольскі – дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Гісторык”. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Лявон Дубейкоўскі – грамадска-палітычны дзеяч беларускага нацыянальнага руху”. 1994. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Клаўдзій Дуж-Душэўскі. Грамадска-палітычны дзеяч”. 1994. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Язэп Дыла.Дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння, з’яўляўся камісарам працы ў 1-ым урадзе БССР.
- “Партрэт генерала Канстанціна Езавітава, актыўнага дзеяча Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху”. 1992. ДВП, алей. 50х38 см.
- “Павел Жаўрыд. Намеснік старшыні Слуцкай рады.”. 1996. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Партрэт старшыні рады БНР Васіля Захаркі”. 2005. Лінарыт. 60х50 см.
- “Лявон Заяц. Палітычны дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Сябар 1-га Урада БНР”. 1995. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Рамуальд Зямкевіч. Грамадскі дзеяч беларускага нацыянальнага Адраджэння, публіцыст, калекцыянер”. 1997. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Усевалод Ігнатоўскі. Культурна-асветніцкі дзеяч беларускага нацыянальнага Адраджэння. Першы прэзідэнт Акадэміі Навук БССР”. 1997. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Карусь Каганец – адзін з заснавальнікаў БСГ, пісьменнік, мастак”. 1993. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Партрэт міністра вайсковых спраў БНР, генерал-лейтэнанта Купрыяна Кандратовіча”. 2003. Палатно на ДВП, алей. 64х49 см.
- “Яўхім Карскі”. 1993. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Краўцоў Макар – паэт, аўтар беларускага гімна “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. 1994. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Партрэт Прэзідэнта БНР Пятра Крэчэўскага”. 1992. ДВП, алей. 50х34.
- “Ладноў Яўген. Дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння Беларусі”. 1994. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Гальяш Леўчык. Паэт. Грамадскі і палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння”. 1993. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Сябар рады Случчыны Юрка Лістапад”. 1995. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Ванда Лявіцкая-Лёсік. Дачка пісьменніка Ядвігіна Ш. і жонка Язэпа Лёсіка. Дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння”. 1993. ДВП, алей. 40х30 см.
- “Паўліна Мядзёлка. Дзеячка нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння”. Актыўная ўдзельніца тэатральных гурткоў у Беларусі, настаўніца першых беларускіх школ”. 1992. ДВП, алей. 50х40 см.
- “Антон Неканда-Трэпка. Педагог, грамадскі і палітычны дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння Беларусі”. 1994. ДВП, алей. 40х30 см.