logo01

logo01

ОРДА Напалеон

(1807, в. Варацэвічы Іванаўскі р-н  – 1883), піяніст, кампазітар, мастак-графік, педагог. Мастацкую адукацыю атрымаў у студыі Ф.Жэрара  (Парыж). Творчасць яго звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Польшчы. Член тайнага студэнцкага таварыства “Заране”, удзельнік паўстання 1830 – 1831 гадоў, эмігрыраваў у Францыю, дружыў з Ф.Шапэнам і А.Міцкевічам. У сярэдзіне 1840-х гадоў дырэктар Італьянскай оперы ў Парыжы. Аўтар “Граматыкі музыкі” (Варшава, 1873), высока ацэненай  С.Манюшкам. Шмат падарожнічаў, рабіў замалёўкі   помнікаў архітэктуры і мясцін, звязаных з жыццём знакамітых людзей, у т.л. звыш 200 у Беларусі. Па яго малюнках і акварэлях (1850 –1870)  створаны і выданы ў Варшаве літаграфіі (260 графічных лістоў у 8 серыях). Малюнкі Н.Орды зберагаюцца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве (Польшча). У 1997 г. у г. Іванава Брэсцкай вобл. пастаўлены помнік Н.Орды (скульптар І.У.Голубеў).

 

У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор: 

 

Ігар Уладзіміравіч Голубеў (1961, Мінск).

“Бюст Напалеона Орды”. 2007.

Гіпс таніраваны. 25х19х11 см.

 

Ігар Уладзіміравіч Голубеў (1961, Мінск).

Медальён “Помнік Напалеону Ордзе”. 2007.

Кераміка, солі, маніраванне. 12,5х10 см.

Hosted by uCoz