ДАМЕЙКА Ігнат Ігнатавіч
(1802 – 1889), удзельнік вызваленчага руху ў Беларусі, геолаг, мінералог, даследчык Чылі. Па кантракту выехаў у Чылі (1838). Прафесар мінералогіі Горнай школы ў г. Какімба (1838), Чылійскага універсітэта (1846, г. Сант’яга; 1867 – 1883 рэктар). Даследчык геалогіі і мінералогіі Берагавых Кардыльераў Андаў і Чылійска-Аргенцінскіх Андаў, заснаваў мінералогію ў Чылі, стварыў этнаграфічны музей Чылі.
У Старадарожскім музеі экспануецца твор:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Нацыянальны герой Чылі Дамейка Ігнат Ігнатавіч”. 2004.
ДВП, алей. 71х52 см.
Уладзімір Іванавіч Мелехаў (1954, Мінск).
Медаль “Ігнат Дамейка. 1802 – 1889”. 2002.
Сілумін, ліццё. Дм – 9 см.