logo01

logo01

ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ Вінцэнт

(1807, б. фальварак Панюшкавічы Бабруйскага р-на – 17.12.1884), беларускі паэт, драматург, класік беларускай літаратуры ХІХ ст., тэатральны дзеяч. З сям’і арандатара. Скончыў Бабруйскую гімназію (1824), вучыўся на медыцынскім факультэце Пецярбургскага (па інш. звестках Віленскага) універсітэта. Перакладчык Мінскай епархіяльнай кансісторыі (1827), чыноўнік крымінальнай палаты (1831 – 1840). З 1840 г. жыў у фальварку Люцынка каля Івянца, дзе і пахаваны. Першыя творы на польскай мове не захаваліся. Аўтар лібрэта камічнай оперы “Ідылія”, пастаўленай створаным ім тэатральным калектывам (1846); вершаваных аповесцяў “Вечарніцы” (1855), “Гапон” (1855), “Купала” (1856), “Шчараўскія дажынкі” (1857), “Халімон на каранацыі” (1857); балады “Травіца брат-сястрыца” (1857); вершаванага апавядання “Быліцы, расказы Навума”;  камедый “Пінская шляхта” (1886), “Сватаўство” (1870). У сваіх творах адлюстроўваў розныя бакі жыцця. Значнае месца ў літаратурнай спадчыне займаюць творы на польскай мове. За ўдзел у паўстанні 1863 –1864 гадоў арыштаваны, да 1870 г. быў пад наглядам паліцыі. Яго імя прысвоена Магілёўскаму абласному тэатру драмы і камедыі ў Бабруйску.


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца творы:

 


Аляксандр Сяргеевіч Шатэрнік (1940, Мінск). 

“Галава Вінцэта Дуніна-Марцінкевіча”. 1982.

Гіпс. 48х39х42 см.  

 

Мікола Мікалаевіч Купава (1946, Мінск)

“Партрэт зачынальніка новай беларускай літаратуры Вінцука Дуніна-Марцінкевіча”.

1976. Каляровы лінарыт. 30х20 см.

 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911– 2005, Мінск).

“Партрэт Вінцука Дуніна-Марцінкевіча”. 1980.

Сухая іголка. 28х18,5 см.   

 

Алесь Фінскі (1953, Мінск). 

Медальён “Дунін-Марцінкевіч”. 1984.

Гіпс таніраваны, дошка.

 

Уладзімір Антонавіч Тоўсцік (1949, Мінск).

”Драматург В. Дунін-Марцінкевіч”. 1982.

Кардон, алей. 70х84 см.

 

Святлана Рыгораўна Гарбунова (1954, Мінск).

Медаль “В.Дунін-Марцінкевіч 1808 – 1884”. 1984.

Сілумін, ліццё. Дм – 17 см.

 

Генадзь Адамавіч Асташонак (1955, Мінск).

Медаль “Дунін-Марцінкевіч”. Да 175-годдзя з дня нараджэння. 1982.

Кераміка, дрэва. 7х7 см.

Hosted by uCoz