logo01

logo01

САЖЫЧ Язэп

(05.09.1917, в. Гарадэчна Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. – 19.11.2007, Дэтройт), старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Вучоба ў беларускай, а пасля яе закрыцця ў польскай гімназіях (Навагрудак). Служба ў польскім войску, раненне, нямецкі палон, вяртанне ў родную вёску. У прадваенны час вучыўся ў Львоўскім універсітэце (тры семестры ўлікова-эканамічнага універсітэта), у 1941 г. вяртаецца ў Навагрудак. Камандзір падафіцэрскай школы ў Навагрудку. Камандзір чыгуначнага батальёна ў Лідзе. Сажыч піша: “Нас апранулі ў сінюю нямецкую чыгуначную уніформу, на шапках была нашыта “Пагоня”, а на каўнярах – ярылаўскі крыж”. На Другім Усебеларускім кангрэсе ў Мінску меў ахоўныя функцыі (словы Сажыча – “з двумя пісталетамі, гранатамі дзяжурыў на балконе”). З 1944 г. у эміграцыі (Францыя, Германія). Скончыў медыцынскі факультэт Марбургскага універсітэта і пераехаў у ЗША. Працаваў доктарам-анэстэзіёлагам. У 1982 г. абіраецца старшынём Рады БНР, кіраваў 15 гадоў. Камітэтам Ушанавання ганараваны Кубкам “Спадчыны” з выявай Герба “Пагоня” (25.03.1998).


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:


Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт старшыні Рады БНР, доктара Язэпа Сажыча” 1993.

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz