logo01

logo01

КІПЕЛЬ Вітаўт

(30.05.1927, Мінск), грамадскі дзеяч беларускай эміграцыі, гісторык, бібліёграф. Доктар геалагічных навук (1954). Ганаровы прафесар Гродзенскага універсітэта (1993). Сын Яўхіма Кіпеля, муж Зоры Кіпель. Разам з маці жыў у г. Арол (1935 – 1942), вярнулія ў Мінск (1942).  У эміграцыі ў Германіі (1944). Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы (1945 – 1948). Скончыў Каталіцкі універсітэт у г. Лёвен (Бельгія, 1953) і Ратгерскі універсітэт у г. Нью-Брансуік (ЗША, 1962). З 1955 г. у ЗША. Працаваў у навукова-прамысловых кампаніях і Балтымарскім універсітэце. Супрацоўнік Нью-Йоркскай публічнай бібліятэкі, займаўся складаннем і апрацоўкай беларускай бібліяграфіі. Старшыня Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Намеснік старшыні згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Аўтар прац па гісторыі Беларусі і беларускай эміграцыі. Разам з З.Кіпель склаў бібліяграфію “Янка Купала і Якуб Колас на Захадзе” (1995), хрэстаматыю і бібліяграфію “Беларуская дзяржаўнасць” (1988).


У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт кіраўніка Беларускага інстытута навукі і мастацтва, пісьменніка, навуковага дзеяча, доктара Вітаўта Кіпеля”. 1993.

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz