logo01

logo01

РАКОВІЧ Янка

(1923, в. Красная Воля Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. – май 2006), кіраўнік культурнага таварыства “Полацак” (Кліўленд, ЗША). Вучыўся ў Лунінецкім чыгуначным тэхнікуме. Вывезены ў Германію разам з маці. Адпрацаваў на заводзе тры гады. Працаваў чыноўнікам у сістэме UNRRA і IRO. Вучыўся ў беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. Пераехаў у ЗША (1950).  У 1965 г. быў запрошаны на інаўгурацыю прэзідэнта Джонсана. Беларусь наведаў толькі аднойчы – прывозіў дапамогу для дзяцей Чарнобыля.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца партрэт:


Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Янка Раковіч. Кіраўнік культурнага таварыства “Полацак” (Кліўленд)”. 1997.

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz