logo01

logo01

ШЫРМА Рыгор Раманавіч

(21.01.1892, в. Шаркуны Пружанскага р-н –  23.03.1978),  харавы дырыжор, фалькларыст, грамадскі і музычны дзеяч, публіцыст. Народны артыст Беларусі (1949). Народны артыст СССР (1955). Герой Сацыялістычнай працы (1977). Скончыў Сядлецкі настаўніцкі інстытут (1918, Польшча). З 1912 г. настаўнічаў. З 1926 г. выкладчык Беларускай гімназіі, стваральнік харавых калектываў, у т.л. Хору беларускага саюза студэнтаў у Вільні. Сакратар Галоўнай управы Таварыства беларускай школы (1926 – 1937).  Праследаваўся польскімі ўладамі, двойчы быў зняволены (1930 і 1932). У 1940 г.арганізаваў і ўзначальваў (да 1970)  Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу Беларусі. У 1943 г. быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі. Сядзеў у маскоўскай турме “Лубянка”. Вызвалены па хадайніцтву Якуба Коласа. Сабраў больш за 2 тыс беларускіх народных песень, выдаў шэраг фальклорных зборнікаў, садзейнічаў стварэнню нацыянальнага харавога рэпертуару і вакальна-сімфанічных твораў беларускай прафесійнай музыкі.

 

Лазар Саулавіч Ран  (1909 – 1989, Мінск).

“Партрэт Рыгора Шырмы”.

Сухая іголка. 60х44 см.

 

Іван Якімавіч Міско (1932, Мінск). 

Медаль “Шырма Рыгор”. 1978.

Гіпс таніраваны. Дм – 20 см.

 

Генадзь Шаціла. 

“Рыгор Шырма”. 1999.

Кераміка, солі. Дм – 10 см.

Hosted by uCoz