logo01

logo01

САБАЛЕЎСКІ Юрый Аляксандравіч

(24.04.1889, г. Стоўбцы – 30.12.1957), грамадскі і палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Скончыў земляробчыя курсы ў Коўна (1910). Пасол (дэпутат) польскага сейма, сябар Беларускага пасольскага клуба (1922), Беларускай сялянска-работніцкай грамады (1924), абіраўся ў склад ЦК. Двойчы (1928, 1939)  арыштаваны польскімі ўладамі. З прыходам Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, зноў арыштаваны савецкімі ўладамі. З баранавічскай турмы ўцёк у час нямецкай бамбардзіроўкі ў чэрвені 1941 г.  Абіраўся намеснікам кіраўніка БЦР. Удзельнік 2-га Усебеларускага з’езду (кангрэса) у 1944 г. Потым у эміграцыі. Адзін з рэдактараў газеты “Беларускае слова” (1948 – 1950). З 1950 г. Сябар Агульнага беларускага саюза вайскоўцаў (1950), камітэта “Незалежная Беларусь” (1955).


У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Юрый Сабалеўскі. Грамадскі і палітычны дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Член ЦК БСРГ, сябар Беларускага пасольскага клуба”. 1994.

ДВП, алей. 40х30 см.

Hosted by uCoz