logo01

logo01

ШМАТАЎ Віктар Фёдаравіч

(09.05.1936.  г.п. Камарын Гомельскай вобл. – 2005), беларускі мастак, мастацтвазнавец, доктар мастацтвазнаўства (1990). Скончыў беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1962). Супрацоўнік Інстытута  мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (1962). Загадчык аддзела і загадчык музея старажытнай беларускай культуры (1991). Даследаваў кніжную і станкавую графіку Беларусі,  мастацкую спадчыну Францыска Скарыны. Аўтар манаграфій “Сучасная беларуская графіка, 1945 – 1977” (1979), “Беларуская кніжная гравюра ХVІ – ХVІІІ стст.” (1984), “Мастацтва кнігі Францыска Скарыны” (1990), “Мастацтва беларускіх старадрукаў ХVІ – ХVІІІ стст.” (2000), кніг пра мастакоў М.Філіповіча (1971), А.Паслядовіча (1975), С.Геруса (1979), М.Сеўрука (1980), Л.Асецкага (1983), раздзелаў па беларусай графіцы для “Гісторыі мастацтва народаў СССР” (т. 9. М. 1982). Адзін з аўтараў “Гісторыі беларускага мастацтва” (т. 1 – 5, 1987–1992), кніг “Францыск Скарына” (1979, на французскай мове; 1980, на англійскай мове). Складальнік зборніка “Выяўленчае мастацтва Беларусі” (1981). Працаваў у станкавым жывапісу: “Беларускія старадрукі”, “Акно (памяці Францыска Скарыны)” (абодва 1976), “Ліра 1863” (1978), “Маці” (1979, 1993), “Лірнік (прысвячэнне Янку Купалу)” (1982), серыя “Чарнобыльская трагедыя” (1986 – 2000). Аўтар пейзажаў, шаржаў, карыкатур, сатырычных плакатаў, экслібрысаў. Аўтар кніг “Беларуская сатырычная графіка 1917 – 1941 гг.”. (1975).  “Беларускі кніжны знак” (1975, разам з А.Тычынам), “Беларуская станкавая графіка” (1978). Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Герба “Пагоня” (25.03.1997) і адпаведным дыпломам. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Віктар Фёдаравіч Шматаў  (1936 – 2005).

“Аўтапартрэт”. 1973.

Кардон, алей. 67х49 см.

Hosted by uCoz