logo01

logo01

МІЛІНКЕВІЧ Аляксандр Уладзіміравіч

(25.07.1947, Гродна), грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, вядомы краязнаўца, даследчык гісторыі і рэстаўратар вядомага, найстарэйшага ў Еўропе гродзенскага вежавага гадзінніка (ХV –ХVІ стст). На працягу 10 гадоў быў аўтарам і вядучым праграмы па гісторыі краю на гродзенскім тэлебачанні. Валодае беларускай, англійскай, французскай, польскай і рускай мовамі. Аўтар 65 навуковых прац па квантавай электроніцы, лазернай тэхніцы, гісторыі культуры, архітэктуры, навукі і тэхнікі, артыкулаў у энцыклапедыях “Гісторыя Беларусі”, “Архітэктура Беларусі”. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, спецыяльнасць – настаўнік (1969). Скончыў аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР, малодшы навуковы супрацоўнік (1972). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1976). Школьны настаўнік (1969), малодшы навуковы упрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР (1972 –1976), інжынер і старшы выкладчык Гродзенскага педагагічнага інстытута (1976 –1978), дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта (1978 –1980, 1984 –1990), загадчык кафедры Сетыфскага універсітэта (Алжыр, 1980 –1984), намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама па пытаннях адукацыі, культуры, рэлігіі, аховы здароўя, СМІ, міжнародных адносінаў, спорта, моладзі і аховы гістарычнай спадчыны (1990 –1996), дацэнт фізічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (1994 – 2000). Стажыраваўся ва ўстановах Еўрсаюза па пытаннях функцыявання і пашырэння ЕС, у Рэспубліцы Польшча па праблемах мясцовага самакіравання, дзяржаўнай пабудовы эканамічных  рэформ і правоў чалавека, у Кліфарнійскім  універсітэце (ЗША, 1998), ва універсітэце Манпелье (Францыя, 1980). Прайшоў курс навучання вышэйшага кіруючага складу ў еўрапейскім Цэнтры даследавання праблем бяспекі ім. Джорджа Маршала ў Гарміш-Партэнкірхене (ФРГ, 2000), вывучаў сучасныя метады адукацыі ў Вялікбрытаніі і вопыт развіцця спорта ў Канадзе, удзельнік праграмы Інфармацыйнага агенства ЗША па пытаннях мясцовага самакіравання (ЗША, 1994).

 

Старшыня Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання “Ратуша” (1996 –2003), кіраўнік Беларускай Асацыяцыі Рэсурсных Цэнтраў (1999 – 2005); ініцыятар стварэння рэспубліканскага аб’яднання “Рэгіянальная Беларусь” (2001); старшыня Гродзенскага гарадскога “Таварыства беларускай школы” (2003 –2005);  кіраўнік праграм Фонда Садзейнічання лакальнаму развіццю (2003 –2006); адзіны кандыдат у прэзідэнты РБ ад аб’яднаных дэмакратычных сіл (10.2005 –03.2006); кандыдат у прэзідэнты РБ (02.2006 –03.2006); кіраўнік аргкамітэта “За свабоду Дашкевічу” (10.2006). Сябар ГА “Таварыства беларускай мовы ім. Францыска Скарыны (2001), ГА  “Таварыства беларускай школы” (2003), Міжнароднай Федэрацыі Журналістаў.

 

Лаўрэат прэміі Еўрапарламента ім.А.Сахарава “За свабоду думкі” за 2006 г. (10.2006), узнагароды ім Сержыё Віера дэ Мэла, высокага камісара ААН па правах чалавека, за дзеянні мірнага мірнага супраціўлення і супрацоўніцтвасупольнасцяў, рэлігій і культур (10.2006), Міжнароднай прэміі Незалежнага фонда “Полькуль”, за развіццё культурных беларуска-польскіх адносін (1997); Ганаровы сябар ГА “Саюз Палякаў Беларусі” (1994); Ганаровы грамадзянін г. Талса (Аклахома, ЗША, 1994); узнагароджаны ордэнам “За заслугі перад польскай культурай” за адкрыццё месца пахавання караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1989).

 

У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Мілінкевіч Аляксандр Уладзіміравіч”. 2007.

ДВП, алей. 70х50 см.

Hosted by uCoz