logo01

logo01

БУДЗЯНОК Аляксей Пятровіч

(07.02.1943, в. Галоўчыцы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл.), фельчар, урач-стаматолаг. Сябар клуба “Спадчына” (1992). У 1961 г. скончыў сярэднюю школу, паступіў у Мазырскае медыцынскае вучылішча, атрымаў спецыялізацыю фельчара, па якой працаваў у вёсцы і на службе ў Савецкай арміі. Студэнт стаматалагічнага факультэта Мінскага медыцынскага інстытута (1972 – 1977). Навучанне сумяшчаў з падпрацоўкай на Мінскай гарадской станцыі хуткай дапамогі. Пасля заканчэння інстытута адпрацаваў 30 гадоў урачом-стаматолагам. Штуршком для пазнання сапраўднай гісторыі Беларусі стала газета БНФ “Грунвальд – навіны беларускага Адраджэння” ( № 1, студзень 1990), дзе быў змешчаны герб “Пагоня”, бел-чырвона-белы сцяг, верш М.Багдановіча “Пагоня” і артыкул “Пакрый сабой народны рух”, у якім раскрывалася гісторыя беларускага нацыянальнага сцяга. Гэтыя невядомыя раней  старонкі гісторыі роднага краю прывялі яго спачатку на плошчу перад Домам урада, дзе праходзілі сесіі Вярхоўнага Савета 12-га склікання. Там жа, пазнаёміўшыся з сябрамі клуба “Спадчына” А.Белым, Я.Гучком, А.Лісоўскай, А.Цыркуновым, М.Савіцкім, пачаў займацца адраджэнскай справай, удзельнічаць у рабоце клуба. За  дабрачынную дзейнасць і актыўны ўдзел у нацыянальным Адраджэнні Камітэтам Ушанавання ганараваны імянным Срэбным пярсцёнкам з дэвізам “Жыве Беларусь”  і адпаведным дыпломам (25.03.2002). Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:
 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт доктара, сябра клуба “Спадчына” Алеся Будзянка”. 2006.

ДВП, алей. 40х30 см.  

Hosted by uCoz